Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Выстава “Пейзаж. Светаўспрыманне”

З 29 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць выстава “Пейзаж. Светаўспрыманне”.

Чалавеку заўсёды было ўласціва ўглядацца ў свет навакольнай прыроды. Разнастайнасць і прыгажосць прыродных ландшафтаў здаўна прыцягвалі ўвагу жывапісцаў. Першапачаткова пейзаж выкарыстоўваўся ў якасці фону для паказу тэматычных сцэн, гістарычных падзей і партрэтаў, а з XVIстагоддзя вылучыўся ў самастойны жанр выяўленчага мастацтва і набыў папулярнасць сярод мастакоў розных краін, школ і кірункаў.

Не стала выключэннем і айчыннае выяўленчае мастацтва. Для беларускіх пейзажаў характэрны нацыянальна-рамантычны настрой, лірычнасць, камернасць і сузіральны характар.У другой палове ХХ стагоддзя роля гэтага жанру ў беларускім выяўленчым мастацтве ўзрасла і стала асабліва актуальнай. Дзякуючы значным пластычным і кампазіцыйным магчымасцям, яркім каларыстычным рашэнням, мастакі-пейзажысты адлюстроўваюць на сваіх палотнах не толькі ўсю шматгранную прыгажосць прыроды, але і прапануюць гледачу ўласную канцэпцыю светаўспрымання.

У экспазіцыі “Пейзаж. Светаўспрыманне” прадстаўлена каля 20 жывапісных твораў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, створаных у другой палове ХХ стагоддзятакімі майстрамі, як Я.Я. Красоўскі, К.М. Касмачоў, М.К. Казакевіч, Л.Д. Шчамялёў і інш. Карціны невялікага фармату дазволяць гледачу пазнаёміцца з тымі экспанатамі з фондаў музея, якія рэдка выстаўляюцца.

Выстава працуе да 27.09.2020

Куратар выставы: Запека К.Г., малодшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела