Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Віншаванне з 85-гадовым юбілеем Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі

21 сакавіка, у дзень нараджэння Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь У.І. Пракапцоў павіншаваў Уладыку Філарэта з 85-гадовым юбілеем, перадаў ад імя калектыву музея, музейнай супольнасці і творчай інтэлігенцыі нашай краіны прывітальны адрас са шчырымі словамі падзякі за яго архіпастарскае служэнне на Беларусі і пажаданнем здароўя на многае лета.