Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Пластычны перформанс [Р У Ц] у падтрымку выставачнага праекта “Чырвоны – код нацыі”

2 жніўня – апошні дзень працы выставачнага праекта “Чырвоны – код нацыі. Сакральнасць, эстэтыка, улада”. У аснове выставы – даследаванне чырвонага колеру ў беларускім мастацтве, пошук вытокаў яго станаўлення, развіцця і ўзаемасувязі з нашай гісторыяй, ментальнасцю і культурай. А калі вы гатовы пазнаёміцца з акцэнтамі чырвонага менавіта 02.08.2020, мы спяшаемся паведаміць, што гэта можна зрабіць не толькі пры дапамозе выяўленчага мастацтва.

02.08.2020 а 14-й і а 17-й гадзіне музей прапануе пластычны перформанс [Р У Ц] у падтрымку выставачнага праекта “Чырвоны – код нацыі”. Будзем разважаць аб працэсе росту і абнаўлення, сыходзе ў глыбіню і імкненні ўверх. Даследаваць межы і шчыльнасць, каб працягваць расці і ўмацоўваць сувязь з рэальнасцю.

Аўтар ідэі: Вольга Скварцова

Харэаграфія і танец: Вольга Скварцова, Кацярына Жангяроўская, Яўгенія Нікалайчук, Ганна Сачыўка, Ірына Гарбацько, Кацярына Герасіменка.

Sound design: Кацярына Жангяроўская, Вольга Скварцова, Таццяна Мікіціна.

Паказ перфоманса адбудзецца ў прасторы выставы “Чырвоны – код нацыі”. Уваход па білеце ў музей або карце госця НММ.

Перфоманс не прадугледжвае акресленых глядацкіх месцаў, таму, калі ласка, захоўвайце бяспечную дыстанцыю і па магчымасці вазьміце з сабой ахоўныя маскі.