Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Новыя паступленні ў сувенірным кіёску!

Дарагія сябры, навінкі лета 2020 ужо ў продажы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь! Мы падрыхтавалі для вас шмат цікавага – унікальны брэндаваны тавар, сувеніры па матывах работ вядомых еўрапейскіх мастакоў:

  1. рэпрадукцыі карцін Канстанціна Касмачова “Рэчыцкая лірычная. Трыпціх”, Мікалая Кузняцова “Кафэ ўвечары. На рыжскім ўзмор’і” ў рамках і ў паспарту. Рэпрадукцыі работ Ільі Машкова “Жаночы партрэт”, Петэра Венцэслаўса “Птушкі” на палатне, а таксама іншых аўтараў – Івана Хруцкага, Язэпа Драздовіча, Івана Айвазоўскага, Даніэля Сегерса;
  2. паясныя сумкі, выкананыя па матывах работ Густава Клімта, Пабла Пікаса, Анры Маціса, Эндзі Уорхала, Людмілы Русавай, Амброзіуса Босхарта і іншых;
  3. пазлы з карцінамі Мая Данцыга, Мікалая Рэрыха, Васіля Сумарава з калекцыі НММ РБ;
  4. друкаваныя выданні, прысвечаныя мастакам, працы якіх экспануюцца і захоўваюцца ў НММ РБ, а менавіта: Ігару Цішыну, Сяргею Кірушчанку, Віталю Чарнабрысаву, Людміле Русавай;
  5. кнігі – “Выяўленчае мастацтва Беларусі XX–XXI стст.”, “Акварэлія”, “Манументальны жывапіс беларускіх мастакоў другой паловы XX –  пачатку XXI ст.”;
  6. майкі, худзі і сумкі-шоперы па матывах работ сусветна вядомых супрэматыстаў Казіміра Малевіча і Лазара Лісіцкага.

Набор сувенірнай прадукцыі падрыхтаваны спецыяльна да бягучай выставы “Чырвоны – код нацыі”. Прапануем ацаніць маскі для сну і паясныя сумкі па матывах работ Надзеі Хадасевіч-Лежэ, Людмілы Русавай, а таксама шэраг тэматычных друкаваных выданняў.

Сувенірны кіёск працуе з 11:00 да 18:30 з перапынкам на абед (14:00–14:30), у касе робяць наяўны і безнаяўны разлік.

Тэлефон для даведак: +375 17 327 67 22.

З радасцю чакаем вас у Мастацкім і сувенірным кіёску музея!