Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - у топ-5 мастацкіх музеяў СНД

Турыстычны партал ТурСтат прадставіў рэйтынг лепшых музеяў выяўленчых мастацтваў дзяржаў СНД, папулярных для наведванняў і анлайн-тураў, віртуальных экскурсій і трансляцый у сацыяльных сетках.

У першую дзясятку мастацкіх музеяў СНД уваходзяць Траццякоўская галерэя і Пушкінскі музей у Маскве, Рускі музей у Санкт-Пецярбургу, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у Мінску, Дзяржаўны музей мастацтваў Рэспублікі Казахстан імя А. Касцеева ў Алматы, Нацыянальны музей мастацтваў Азербайджана ў Баку, Нацыянальная галерэя Арменіі ў Ерэване, Дзяржаўны музей мастацтваў Узбекістана ў Ташкенце, Нацыянальны музей мастацтваў Малдовы ў Кішынёве і Кыргызскі нацыянальны музей выяўленчых мастацтваў імя Г. Айціева ў Бішкеку.

Рэйтынг складзены па выніках аналізу папулярнасці музеяў і прапаноў віртуальных экскурсій і тураў па экспазіцыях музеяў.