Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотасправаздача. Прэзентацыя новага праекта – квэст “Аб Вялікай Айчыннай...”.

30 чэрвеня 2020 года Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прэзентавалі новы сумесны праект – квэст Аб Вялікай Айчыннай....

Квэст – першы праект-калабарацыя, які не мае аналагаў і аб'ядноўвае два вядучыя музеі краіны. Яго ўнікальнасць ў тым, што сцэнарый пабудаваны на ўзаемасувязі ідэнтычных і падобных музейных прадметаў, якія прадстаўлены ў экспазіцыях абодвух музеяў.

На прэм'еру праекта былі запрошаны прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, турыстычнай сферы і дзеячы культуры. Пра тое, як прайшло мерапрыемства, раскажа наша фотасправаздача.