Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотасправаздача. Адкрыццё-прэзентацыя выставы лепшых работ VII Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”.

1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь правялі адкрыццё-прэзентацыю выставы лепшых работ VII Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”. На выставе прадстаўлены работы юных мастакоў з 27 краін, якія ў сваіх творах звярнуліся да праблем экалогіі.

Гасцей мерыпрыемства, сярод якіх былі ўдзельнікі і пераможцы конкурсу “Сябруюць дзеці на планеце”, прывіталі генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў, а таксама дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільчанка.Сапраўдным упрыгожваннем урачыстага адкрыцця-прэзентацыі сталі выступленні выхаванцаў аб’яднанняў па інтарэсах Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці.

Выстава будзе экспанавацца да 14 чэрвеня 2020 года.