Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Дзень горада ў Мастацкім

Запрашаем вас правесці Дзень горада ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 12 верасня з 11.00 да 19.00.

Упершыню вашай увазе будзе прадстаўлена займальная экскурсія Мінск у Музеі. Яе аўтар – навуковы супрацоўнік Арцём Лапіцкі – правядзе дзве зборныя экскурсіі а 12і 16-й гадзіне.

Экскурсія Мінск у Музеі. Мінск, якім мы яго ведаем сёння, ужо зусім не такі, як 50, 100 гадоў назад і ўжо тым больш некалькі стагоддзяў таму. Шлях ад паўднёвага фарпоста Полацкага княства да сталіцы незалежнай Беларусі ён прайшоў няпростай хадой. Як самы сапраўдны “моднік”, горад прымяраў на сябе розныя архітэктурныя стылі, абзаводзіўся тэхнічнымі навінамі свайго часу і адпраўляўся ў светлую будучыню, дзе зноў і зноў атрымліваў удары гісторыі. Сёння гэтыя шрамы бачны праз адрэстаўрыраваныя фасады, прадметы старажытнасці і архіўныя фотаздымкі. Жывапісныя палотны, скульптуры і графічныя аркушы з калекцыі музея захоўваюць нямала намёкаў на падзеі мінулага, якое сфарміравала сучасны Мінск такім, якім мы яго ведаем зараз. Што агульнага паміж першай мінскай Малявальнай школай і ўніверсамам “Цэнтральны”? Як будынак Белдзяржцырка апынуўся на тым месцы, дзе мы яго зараз бачым? Якія адбіткі мінулага засталіся на карцінах Валянціна Волкава і Мая Данцыга, але не ўпісаліся ў скайлайн сучаснага горада? На гэтыя і многія іншыя пытанні вы зможаце знайсці адказы, прыйшоўшы на экскурсію “Мінск у Музеі”.

Таксама госці музея змогуць наведаць наступныя выставы: Раз, два, тры, чатыры, пяць я іду цябе шукаць!, Малая радзіма Вялікая зямля, Пейзаж. Светаўспрыманне.

Уваход на ўсе мерапрыемствы і выставы па ўваходным білеце ў музей (8 рублёў для дарослых, 4 рублі для вучняў).