Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Да Міжнароднага дня медыцынскай сястры. Міласэрнасць як мастацтва

...З’яўленнем вялікай колькасці вобразаў медыцынскіх сясцёр, якія дэманструюць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, адзначана савецкае мастацтва пасляваеннага часу. І гэта абсалютна заканамерна. Немагчыма падлічыць, колькі савецкіх салдат было выратавана намаганнямі медыцынскіх сясцёр з чырвоным крыжам на рукаве! Практычна ні адзін ваенны фільм не абыходзіўся без вобраза медсястры, якая была нярэдка адзінай магчымасцю выратавання.

У беларускім выяўленчым мастацтве подзвігі сясцёр міласэрнасці, якія, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі жыцці воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, праводзячы аперацыі, нягледзячы на тое што побач кіпелі жорсткія баі і рваліся гранаты, выносілі параненых з поля бою і выходжвалі іх у шпіталях, а нярэдка самі гінулі на поле бітвы, увасобілі ў сваёй творчасці Раіса Кудрэвіч і Альгерд Малішэўскі, Яўген Ціханаў і Натан Воранаў. Рамантыка і прыўзнятасць вобраза ваеннай медсястры на палатне Раісы Кудрэвіч, якая трымае першыя вясновыя кветкі, заключаецца ў тым, што ў сілу прафесіі медыцынскія сёстры стаяць на варце Жыцця, увасабляючы сімвалы надзеі і клопату, значнасці і каштоўнасці быцця...

 Падрабязней...

 Выява:

Альгерд Малішэўскі "Медсёстры. Перамога. Мір."  Палатно, алей. 1984 г."