Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Адкрыццё-прэзентацыя выставы лепшых работ VII Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”

1 чэрвеня а 15-й гадзіне Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь праводзяць адкрыццё-прэзентацыю выставы лепшых работ VII Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”.

Сёлета ў конкурсе, мэтамі якога з’яўляюцца ўмацаванне міжнародных культурных сувязей і падтрымка адораных дзяцей, прынялі ўдзел прадстаўнікі 27 краін. Юныя мастакі з розных куткоў свету звярнуліся да праблем экалогіі. Іх работы раскрываюць уплыў дзейнасці чалавека на змяненне клімату, адлюстроўваюць уклад кожнага з нас у вырашэнне экалагічных праблем, знаёмяць з унікальнай разнастайнасцю жывой прыроды.

Выстава будзе экспанавацца да 14 чэрвеня 2020 года.