Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Выстава “Кніжны знак”

З 6 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працаваць выстава “Кніжны знак”. У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за трыццаць экслібрысаў з некалькіх графічных калекцый музея.

З 27 жніўня па 2 верасня ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ выстава “Кніжны знак” будзе закрыта.

Экслібрыс (Exlibris)(у перакладзе з лацінскага – “з кніг”) – уладальніцкі знак у выглядзе таблічкі, якую наклейваюць або друкуюць на авантытул, часам фарзац кнігі з мэтай абазначэння прыналежнасці кнігі да канкрэтнай асобы. Экслібрыс з’яўляецца каштоўнай гістарычнай крыніцай звестак аб персоне ўладальніка...

Выстава “Кніжны знак” пазнаёміць гледача з разнастайнасцю відаў, стыляў і тэхнік экслібрыса на прыкладзе экспанатаў XVII–XXI стагоддзяў.

Падрабязней...

Работа выставы працягнецца да 15 верасня 2019 года.