Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Шрага Царфін. Рух да святла

З 6 снежня 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працавать выстава Шрага Царфін. Рух да святла” з калекцыі Групы кампаній А-100, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п. Смілавічы і прыватных калекцый.

Гэта першая ў Беларусі персанальная выстава прымеркавана да 120-годдзя Файбіша-Шрагі Царфіна (1899–1975), мастака Парыжскай школы, чалавека незвычайнага лёсу, ураджэнца беларускага мястэчка Смілавічы пад Мінскам. Экспазіцыя пазнаёміць гледача з дагэтуль невядомымі беларускай публіцы працамі Царфіна, якія належаць Групе кампаній А-100, а таксама прадставіць з прыватных калекцый карціны аўтара, якія рэдка выстаўляліся, раскажа пра яго мастацкія і духоўныя пошукі...

...На выставе “Шрага Царфін. Рух да святла” будзе прадстаўлена 52 працы мастака, створаныя ў розныя гады, якія адлюстроўваюць самыя разнастайныя грані яго таленту.

Збор твораў Шрагі Царфіна з калекцыі Групы кампаній А-100 набыты ў спадчыннікаў мастака ў 2018 годзе і ўпершыню будзе дэманстравацца беларускай публіцы.

Выстава будзе доўжыцца да 19 лютага 2020 года.

Падрабязней...