Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Прэзентацыя зборніка матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Рэстаўрацыя гісторыка-культурных каштоўнасцяў: сучасны стан і перспектывы развіцця”

30 кастрычніка 2019 г. а 15-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца прэзентацыя зборніка матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Рэстаўрацыя гісторыка-культурных каштоўнасцяў: сучасны стан і перспектывы развіцця”.

Канферэнцыя праходзіла на базе музея, а таксама ў Музеі «Замкавы комплекс “Мір”» 12-13 сакавіка 2019 г. і была прысвечана актуальным праблемам музейнай рэстаўрацыі ў нашай краіне. У канферэнцыі ўзялі ўдзел рэстаўратары і даследчыкі краін-суседзяў – Літвы, Расіі і Украіны. У зборніку, акрамя матэрыялаў канферэнцыі, змешчаны раздзел, прысвечаны рэстаўрацыйнай выставе “Адкрыццё сапраўднага”. На выставе, якая заняла ўсе ніжнія залы музея, быў прадстаўлены плён працы рэстаўрацыйнай службы музея за апошнія пяць гадоў.

         Прэзентацыя зборніка стане добрай нагодай для рэстаўратараў і зацікаўленых даследчыкаў яшчэ раз узгадаць актуальныя праблемы такой важнай для захавання нацыянальных музейных каштоўнасцяў галіны, як музейная рэстаўрацыя.