Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Ярашэвіча “Ад рэнесансу да барока: мемарыяльная і алтарная пластыка Беларусі XVII–XVIII стагоддзяў”

13 лістапада а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Адамавіча Ярашэвіча “Ад рэнесансу да барока: мемарыяльная і алтарная пластыка Беларусі XVII–XVIII стагоддзяў” (выдавецтва “Беларусь”, 2019).

У кнізе разглядаецца гісторыя развіцця беларускай мемарыяльнай пластыкі і храмавай скульптуры на працягу двух стагоддзяў. Выданне багата ілюстравана, насычана новымі архіўнымі звесткамі і, несумненна, прыцягне ўвагу ўсіх знатакоў нацыянальнай спадчыны.