Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Міжнародны выставачны праект «Сальвадор Далі»

З 16 сакавіка па 30 чэрвеня 2019 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе працаваць Міжнародны выставачны праект «Сальвадор Далі», арганізаваны сумесна з ААТ “Інвестыцыйная кампанія «Гальперын і сыны”. Выстава праходзіць у рамках святкавання 80-годдзя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 100 твораў скульптуры, графікі, ювелірнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаныя адным з найбуйнейшых мастакоў ХХ стагоддзя. Таксама ў рамках выставы ў гарадской прасторы будуць размешчаны дзве манументальныя скульптуры Сальвадора Далі.

Выстаўленыя экспанаты з’яўляюцца часткай калекцыі «Сусвет Далі» (Dali Universe), якая лічыцца адным з самых вялікіх прыватных збораў скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Сальвадора Далі. Заснавальнік калекцыі і старшыня кампаніі «Сусвет Далі» Беніяміна Леві, італьянскі арт-дылер і калекцыянер, працаваў са знакамітым іспанскім мастаком у 1960-х гг., калі і пачаў збіраць калекцыю, асаблівую ўвагу надаючы трохмерным аб’ектам. Сёння Беніяміна Леві прызнаны як вядучы эксперт па бронзе Сальвадора Далі......

Рэкамендаваны ўзрост для наведвання выставы 16+