Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Карта госця Нацыянальнага мастацкага

З картай можна наведваць пастаянную экспазіцыю і часовыя выставы на працягу цэлага года з моманту яе набыцця. У музеі творы «ажываюць і гавораць з табой», трэба толькі зрабіць крок насустрач.

Карта госця НММ – натхнёны мастацтвам падарунак сабе і блізкім.

Як працуе карта госця НММ*?

Імянная карта дае ўладальніку (1 персона) права на бясплатнае наведванне Нацыянальнага мастацкага музея з моманту яе набыцця.

Права распаўсюджваецца на наведванне:

- пастаяннай экспазіцыі;

- часовых некамерцыйных выстаў;

- акцый «Вераснёвая ноч у Мастацкім» і «Ноч музеяў»;

- мерапрыемстваў музея без асобна устаноўленага прэйскуранта.

Пры наведванні музея ў складзе экскурсійнай групы пры прадастаўленні карты плата бярэцца толькі за экскурсійнае абслугоўванне (без аплаты ўваходнага білета).

Права не распаўсюджваецца на наведванне:

- мерапрыемстваў музея з асобным прэйскурантам;

- камерцыйных выстаў з асобным коштам уваходнага білета;

- закрытых мерапрыемстваў (адкрыццё выстаў па запрашальных білетах).

* Карта госця дзейнічае пры наяўнасці дакумента,  які сведчыць яго асобу.

Кошт карты госця НММ – 50 бел. руб.

Дызайн карты: Анастасія Нікіціна

 

Пачні год разам з Мастацкім!