Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотасправаздача. Урачыстае адкрыццё выставы “Шрага Царфін. Рух да святла”

5 снежня 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося урачыстае адкрыццё выставы Шрага Царфін. Рух да  святла”, завяршальны праект юбілейнага года —  80-годдзя музея.

Праект арганізаваны да 120-годдзя з дня нараджэння мастака Нацыянальным мастацкім музеем і куратарскай групай кампаній А-100. На выставе ўпершыню прадстаўленызбор твораў Шрагі Царфіна з калекцыі групы кампаній А-100, набытых у спадчыннікаў Царфіна ў 2019 годзе, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцый, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў г.п. Смілавічы, ПУКСпадчына і час.

 На адкрыцці выставы з прывітальным словам ад імя міністра культуры Рэспублікі Беларусь выступіла начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Хвір. Важнасць вяртання на радзіму імёнаў і прац мастакоў, ураджэнцаў Беларусі, падкрэсліў выконваючы абавязкі начальніка Галоўнага ўпраўлення шматбаковай палітыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Апімах; дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Латушка, былы пасол Беларусі ў Францыі, адзін з ініцыятараў закупкі ў сям'і мастака калекцыі твораў, выказаў задавальненне ўдалым завяршэннем двухгадовых перамоў па набыцці калекцыі. У выступленнікіраўніка групы кампаній А-100 Аляксандра Цэнцера прагучалісловы захаплення творчасцю гэтага выдатнага мастака парыжскай школы і адсутнасць якіх-небудзь сумненняў па набыцці калекцыі. “Шрага Царфін як фігура мультыкультурная і мультынацыянальная з'яўляецца выдатным увасабленнем адкрытасці свету, якой мы хочам спрыяць тут і цяпер, абапіраючыся на нацыянальную культурную спадчыну”, – сказаў А. Цэнцер. Унук мастака Іў Дзюлак (Францыя) падарыў музею адну з работ свайго дзеда 1973 года“Малы сіні неф”, якую з удзячнасцю прыняла намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Святлана Анэйка іў сваю чаргу адзначыла, што гэта ўжо чацвёртая праца, падораная музею сям'ёй Царфіна. Дырэктар ПУК“Спадчына і час” Юрый Абдурахманаў правёў першую куратарскую экскурсію па выставе для ганаровых гасцей.