Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотасправаздача. Урачыстае адкрыццё выставы “Аман: жамчужына Усходу. Рамесная спадчына” з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман

18 верасня 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Аман: жамчужына Усходу. Рамесная спадчына” з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Спадар Джамаль аль-Мусаві – генеральны дырэктар Нацыянальнага музея Султаната Аман; Яго правасхадзіцельства доктар Хамад аль-Даўані – старшыня Нацыянальнага ўпраўлення архіваў і дакументацыі; Пракапцоў Уладзімір Іванавіч – генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Бондар Юрый Паўлавіч – Міністр культуры Рэспублікі Беларусь.

З экспазіцыяй выставы гасцей пазнаёміла куратар выставачнага праекта з боку Нацыянальнага музея Султаната Аман Моза Сулейман аль Вардзі, галоўны захавальнік Нацыянальнага музея Султаната Аман.

Выстава “Аман: жамчужына Усходу. Рамесная спадчына” з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман будзе экспанавацца да 19 студзеня 2020 года.