Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотасправаздача. Урачыстае адкрыццё экспазіцыйнага праекта “Сусвет Язэпа Драздовіча”

29 лістапада 2019 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё новага раздзела пастаяннай экспазіцыі – “Сусвет Язэпа Драздовіча”.

Выставу адкрыла Ірына Віктараўна Казлова, вучоны сакратар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

На адкрыцці выступілі: Вольга Анатольеўна Архіпава, куратар праекта “Сусвет Язэпа Драздовіча”, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Аляксандр Віктаравіч Стэфановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Маргарыта Вячаславаўна Петухова, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Ірына Уладзіміраўна Галуза, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Музычнае суправаджэнне – дуэт флейтыстаў: Міхаіл Марцінкевіч і Любоў Фадзеева.