Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотасправаздача. Удзел у IV Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” – “Музей: навука, інавацыі, камунікацыя” у г. Брэсце

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у IV Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” – “Музей: навука, інавацыі, камунікацыя”, які прайшоў у Брэсце з 4 па 6 кастрычніка 2019 года. Праграму мерапрыемстваў форуму склалі экспазіцыйныя і дэманстрацыйныя пляцоўкі, дзелавая частка з абмеркаваннямі актуальных пытанняў музейнай справы, а таксама прэзентацыі музеяў з розных гарадоў і рэгіёнаў Беларусі.

У рамках форуму мастацкі музей прадставіў інклюзіўныя музейныя праекты, яшчэ раз пацвердзіўшы сваю місію – “музей для ўсіх”, і быў узнагароджаны Дыпломам 1-й ступені ў намінацыі “За навацыі ў музейнай дзейнасці”.

Дзякуючы праекту Z, рэалізаванаму з дапамогай сяброў музея ТАА “Си Би Мобайл”, удзельнікі і госці форуму мелі магчымасць зрабіць нерэальнае рэальным: убачыць “ажыўшыя палотны” з калекцыі музея; здзейсніць падарожжа ў віртуальнай прасторы па яго залах; “ажывіць” вобраз Марка Шагала, пачуць вершы, прачытаныя мастаком і сфатаграфавацца з ім.