Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотасправаздача. Сямейны фестываль “БУ! КІДС. Прафесіі” ў Батанічным садзе

20 і 21 ліпеня 2019 года Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прымаў удзел у сямейным фестывалі БУ! КІДС. Прафесіі, які прайшоў у Батанічным садзе.

Мастацкі музей запрашаў дзяцей і дарослых на летні пленэр, падчас якога можна было пазнаёміцца з прафесіяй мастака і мастацтвазнаўцы, а таксама асвоіць розныя тэхнікі працы з матэрыяламі, даведацца пра сакрэты са свету мастацтва, паспрабаваць свае сілы ў экскурсійнай справе, а таксама стварыць і свае шэдэўры.