Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотасправаздача. Падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем прыкладнога мастацтва і гісторыі рамесніцтва Узбекістана і Дзяржаўным музеем мастацтваў Узбекістана

31 ліпеня 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь (генеральны дырэктар У.І. Пракапцоў), Дзяржаўным музеем прыкладнога мастацтва і гісторыі рамесніцтва Узбекістана, Ташкент (дырэктар І.І. Юсупаў) і Дзяржаўным музеем мастацтваў Узбекістана, Ташкент (дырэктар В.С. Файзіева).

У рамках Дагавора Бакі дасягнулі пагаднення аб замацаванні напрамкаў іх супрацоўніцтва ў мэтах ўстанаўлення больш цесных сувязяў паміж сабой і садзейнічання ўсебаковаму развіццю культуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліцы Узбекістан.