Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотасправаздача. Падпісанне дагавора з Атыраўскім абласным музеем выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Шаймардана Сарыева

20 жніўня адбылося ўрачыстае падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Атыраўскім абласным музеем выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Шаймардана Сарыева (Рэспубліка Казахстан, г. Атырау) у рамках візіту афіцыйнай дэлегацыі з Казахстана.

На цырымоніі прысутнічалі дырэктар Атыраўскага абласнога музея выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Шаймардана Сарыева Тулеген Арынбасарулы, галоўны захавальнік фонду Лукпанава Шынар Салаватаўна, галоўны бухгалтар музея Канатава Шалпан Калмурзаеўна. Падпісанне дагавора адбылося ў прысутнасці трэцяга сакратара Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ясена Жансіітава.