Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотасправаздача. “Адкрыты ўрок” у Мастацкім музеі

31 жніўня 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь празвінеў першы званок. Дашкольнікаў, першакласнікаў, школьнікаў, іх бацькоў, бабуль, дзядуль і ўсіх аматараў мастацтва ў музеі чакаў “Адкрыты ўрок”.

На лакацыях, прысвечаных школьным прадметам (сярод якіх: матэматыка, літаратура, чыстапісанне, гісторыя, геаграфія, хімія, астраномія, урокі музыкі, працы і выяўленчага мастацтва), юных наведвальнікаў чакала разнастайная культурна-адукацыйная праграма, кінапрагляд падчас “Вялікагаперапынку”, настольныя гульні (ад кампаніі “Куфэрак настольных гульняў”) і займальныя квэсты для дзяцей і дарослых.

Ніхто не застаўся без падарунка ад афіцыйных партнёраў мерапрыемства: Завод мастацкіх фарбаў“Неўская палітра”, дзіцячая серыя тавараў для творчасці “Кветачка” завода“Неўская палітра”, сетка крам тавараў для хобі і творчасці “Арт-тэрыторыя”.