Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Адкрыццё выставы Васіля Шаранговіча «Гартаю старонкі памяці». Да 80-годдзя з дня нараджэння

22 сакавіка 2019 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адчыніцца персанальная выстава Народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча «Гартаю старонкі памяці» да 80-годдзя з дня нараджэння.

На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 100 твораў з калекцыі аўтара, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурнага музей Янкі Купалы. 

Пейзажная лірыка і экспрэсіўная пластыка гуашы, прадстаўленыя на юбілейнай выставе народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча, – асаблівая, недаследаваная тэма ў яго творчасці. Памятныя з дзяцінства мядзельскія мясціны, вобразы людзей, прататыпамі якіх сталі аднавяскоўцы, сябры, калегі, героі з айчыннай гісторыі… Здаецца, праходзячы па экспазіцыі, гартаеш старонкі біяграфіі аўтара, старонкі яго памяці.

У мастацтва ХХ стагоддзя Васіль Шаранговіч увайшоў як выдатны майстар станковай і кніжнай графікі. У графіцы яскрава выявілася яго асаблівае мастацкае мысленне, пачуццё лініі, формы. Несумненнай заслугай Васіля Шаранговіча з'яўляецца пераўвасабленне гравюры ў самастойную галіну нацыянальнай мастацкай культуры, стварэнне беларускай школы графікі......