Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Адкрыццё выставы Аляксандра Кішчанкі (1933–1997) “Касмічны пілігрым”

6 верасня 2019 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных твораў “Касмічны пілігрым” народнага мастака Беларусі Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі (1933–1997).

Аляксандр Кішчанка – мастак-інтэлектуал еўрапейскага ўзроўню. Яго творы шырока вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Ён здзейсніў сапраўдны прарыў у сферы выяўленчай культуры сучаснасці. Прыродны талент і сапраўды касмічнае мысленне ён рэалізаваў у Беларусі, на сваёй другой радзіме, дзе пражыў большую частку жыцця. Мастак стаяў ля вытокаў фарміравання школы манументальнага мастацтва ў Беларусі і з’явіўся адным з заснавальнікаў школы нацыянальнага сучаснага габелена. Яго манументальны філасофскі эпас – знакаміты “Габелен веку” – у 1999 годзе быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Не менш ярка раскрылася здольнасць Кішчанкі і як жывапісца-станкавіста, што бліскуча валодаў усімі законамі малюнка, кампазіцыі, колеравай рытмікі. Менавіта гэтая грань таленту мастака дэманструецца на выставе “Касмічны пілігрым”.

У экспазіцыі прадстаўлена жанравая і тэматычная поліфанія станковай творчасці Аляксандра Кішчанкі апошніх дваццаці гадоў жыцця майстра са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і сям’і, а таксама прыватных калекцый. Гэта шматфігурныя кампазіцыі, партрэты, нацюрморты, у якіх закранаецца сацыяльная праблематыка, раскрываюцца тэмы суіснавання ідэальнага Чалавека і Сусвету, пераасэнсоўваюцца біблейскія і міфалагічныя матывы і інш...

Падрабязней...

Выстава будзе працаваць да 20 кастрычніка 2019 года.