Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

“Аман: жамчужына Усходу. Рамесная спадчына” з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман

З 19 верасня 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава “Аман: жамчужына Усходу. Рамесная спадчына” з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман.

Традыцыйныя рамёствы Амана, яго рамесная спадчына – яркае адлюстраванне культуры нацыі, яе мінулае і сучаснасць, лад жыцця ў краіне і культурныя якасці, якімі славіцца народ, уключаючы агульную веру ў іслам, разнастайнасць культур, якія суіснуюць побач, гасціннасць, шчодрасць і яднанне.

Больш за сто экспанатаў выставы “Аман: жамчужына Усходу. Рамесная спадчына” з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман не толькі прадэманструюць работы рамесных майстроў Амана, але і дазволяць дакрануцца да яго культуры, звычаяў і традыцый...

...На выставе будуць паказаны традыцыйныя касцюмы, ювелірныя вырабы, цырыманіяльная зброя і іншыя рэчы ручной работы. Гэтыя прадметы маюць не толькі ўтылітарнае значэнне, але таксама адлюстроўваюць індывідуальныя і грамадскія каштоўнасці людзей, такія як эстэтыка, этыкет, прыхільнасць рэлігіі і самавыяўленне.

Выстава “Аман: жамчужына Усходу. Рамесная спадчына” з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман стане прэзентацыяй аднаго з буйнейшых усходніх музеяў у Рэспубліцы Беларусь. Нацыянальны музей Султаната Аман з’яўляецца Ганаровым госцем з нагоды 80-годдзя з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней...

Выстава будзе экспанавацца да 19 студзеня 2020 года.