Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

“Акварэльная элегія” Фёдара Кісялёва

З 16 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе экспанаванне выставы Акварэльная элегія Фёдара Сцяфанавіча Кісялёва (1946-2019).

З 30 жніўня па 5 верасня ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ выстава Акварэльная элегія будзе закрыта.

 

У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 твораў 1980-х – 2010-х гадоў.

...Фёдар Кісялёў як прадстаўнік беларускай духоўнай эліты акрэсліў уласны творчы напрамак у акварэльным жывапісе нацыянальнай школы. Яго свядомасць грунтуецца на асэнсаваным мысленні. Уражанні, атрыманыя ў працэсе жыцця, – гэта зямное падарожжа чалавека, якое фарміруе майстра як асобу. Яго мастацкі жыццяпіс стварае таямніцы ўласнай духоўнай прасторы, азначаючы цэласны ўнутраны свет, і такім чынам вылучаецца агульная крыніца духоўнай энергіі...

Падрабязней...