Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

“Адкрыты ўрок” у Нацыянальным мастацкім музеі

31 жніўня, у апошні дзень лета, у Нацыянальным мастацкім музеі празвініць першы званок. Дашкольнікаў, першакласнікаў, школьнікаў, іх бацькоў, бабуль, дзядуль і ўсіх аматараў мастацтва музей запрашае на “Адкрыты ўрок”.

Ключавой падзеяй “Адкрытага ўрока” стане прэзентацыя музейных персанажаў для дзяцей Мальберціка і Палітрачкі. У пачатку навучальнага года дзеці садзяцца за школьныя парты, а Мальберцік і Палітрачка ідуць у музей.

У “раскладзе ўрокаў” першага дня школьнага сезона Мастацкага музея:

- 12:00 – урачыстая “лінейка” з удзелам Мальберціка і Палітрачкі;

12:00 – 17:00:

- культурна-адукацыйная праграма: лакацыі, прысвечаныя школьным прадметам (сярод якіх: матэматыка, літаратура, чыстапісанне, гісторыя, геаграфія, хімія, астраномія, урокі музыкі, працы і выяўленчага мастацтва);

- кінапрагляд падчас “Вялікага перапынку”;

- настольныя гульні і займальныя квэсты для дзяцей і дарослых у музейнай прасторы;

- падарункі і сюрпрызы для кожнага ўдзельніка праекта.

Афіцыйныя партнёры мерапрыемства: ТАА “Палітра”, дзіцячая серыя тавараў для творчасці завода “Неўская палітра” “Цвецік”, сетка магазінаў для хобі і творчасці “Арт-тэрыторыя”, Кампанія “Сундучок настольных гульняў”.

У рамках правядзення “Адкрытага ўрока” ў Мастацкім уваход у музей ажыццяўляецца наступным чынам:

- дзеці ад 3-х гадоў – 5 бел. руб.

- дарослыя – 8 бел. руб.

Куратар праекта: Алёна Машчонак – навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы 

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 8-017-220-22-87