Падборка спасылак на сацыяльныя сеткі і анлайн-спецпраекты Мастацкага
Сябры! Наведванне Нацыянальнага мастацкага музея – не адзіны спосаб пазнаёміцца з яго багатай калекцыяй. Мы з радасцю дзелімся з вамі падборкай спасылак на сацыяльныя сеткі і анлайн-спецпраекты Мастацкага, дзе можна пазнаёміцца з навуковымі супрацоўнікамі і іх апавяданнямі пра абраныя творы, паглядзець відэалекцыі аб знакавых мастаках і нават убачыць, як уладкаваны фонды і рэстаўрацыйныя майстэрні.
Нашы сацыяльныя сеткі:
Instagram https://www.instagram.com/artmuseum.by/
Facebook https://www.facebook.com/NHMRB/
ВКонтакте https://vk.com/nhmrb
Telegram https://t.me/artchannel_nam
Одноклассники https://ok.ru/group/56378475610325
Музейны Youtube-канал сабраў займальныя відэкалекцыі і тызеры да выстаў:
https://www.youtube.com/channel/UCtHtNJMr8VdnpDeklJXWV1w
Анлайн праект Museumbackstage, прымеркаваны да Міжнароднага дня музеяў. Запрашаем пазнаёміцца з фондамі і рэстаўрацыйнымі майстэрнямі, правядзеннем фізіка-хімічных даследаванняў і атрыбуцыяй прадметаў.
https://www.youtube.com/watch?v=LFsIev0X0nc
Тэлевізійны праект “Арт-гісторыі” створаны сумесна з каналам “Беларусь 3”. Па спасылцы вас чакаюць 19 незвычайных экскурсій па ўсіх калекцыях музея – ад старажытнабеларускага іканапісу да ўнікальных узораў рускага, еўрапейскага і ўсходняга мастацтва XIX–XX стагоддзяў.
https://www.youtube.com/playlist?list=PLmGv3zIr0LKA1tfPvPj1BdpBLjwfwDCvA
Тэматычныя аўдыягіды на пляцоўцы Izi.Travel могуць дапоўніць наведванне экспазіцыі з музычнага і пачуццёвага бакоў, а таксама зрабіць больш разнастайным дыстанцыйнае знаёмства з прадметамі. Па спасылцы даступныя праекты “Паслухай” і “Пачуцці. Эмоцыі. Стан”.
https://izi.travel/pt/0c77-nacionalnyy-hudozhestvennyy-muzey-respubliki-belarus/ru
Праект “Мастацкі пра мастацтва”. Тут навуковыя супрацоўнікі змястоўна і займальна распавядаюць пра абраныя творы пастаяннай экспазіцыі і часовых выстаў. Зазірайце ва ўкладку IGTV у Instagram!
https://www.instagram.com/artmuseum.by/
Лендынг аб выставачным праекце “Чырвоны – код нацыі. Сакральнасць, эстэтыка, улада”, праца якога працягнецца да 2 жніўня.
Прыемнага прагляду!