Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Зямля пад белымі крыламі

3 верасня 2010 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Зямля пад белымі крыламі».

Маштабная экспазіцыя выстаўкі (галерэя, залы першага паверха і фае музея) уключае творы жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва 1990–2000-х гадоў, перыяду існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлены работы больш за 150 аўтараў, сярод якіх народныя мастакі Беларусі, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаныя дзеячы мастацтва Рэспублікі Беларусь, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Экспазіцыя ў аснове сфарміравана з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і знаёміць гледача з творчасцю мастакоў розных пакаленняў і розных мастацкіх накірункаў, творы якіх яскрава сведчаць аб тым, што хвалявала мастакоў за апошнія 20 гадоў.

Выстава працуе па 4 октября 2010 года.