Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Святкаванне Дня горада Мінска

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11–12 верасня 2010 года
Мінск, вул. Леніна 20
Нацыянальны мастацкі музей РБ
Тэл. 375 17 227 71 63

Падчас святкавання Дня горада Мінска Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адкрывае свае дзверы для мінчан і гасцей сталіцы 11 і 12 верасня з 11.00 раніцы да 03.00 ночы!

У наведвальнікаў музея будзе магчымасць пазнаёміцца з маштабнай экспазіцыяй выстаўкі работ беларускіх мастакоў «Зямля пад белымі крыламі», якая прадстаўляе творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва 1990–2000-х гг.

11 верасня з 15.30 да 18.00 навучэнцы і выкладчыкі ДМШ № 14 прадставяць у музеі канцэртную праграму джазавай і эстраднай музыкі. Для гледачоў будзе выступаць ансамбль «New Sax's Time» з творамі FW Meacham, Henri Mancini, A. Barroso і інш. Сола на саксафоне выканае Бабко Дар’я, а Кошчава Павел сыграе папуры з Моцарта, Брамса, Шапэна і Бетховена на фартэпіяна (стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэаты Міжнародных конкурсаў).

12 верасня з 15.30 да 18.00 навучэнцы і выкладчыкі ДМШ № 10 імя А. Глебава (квартэт «Рыўера», трыо «Кансананс», дуэт «Экспрэсія», квартэт «Крынічка», квартэт «BennyD'Art») выканаюць у музеі творы класічнай музыкі і творы сучасных кампазітараў.

А 16-й гадзіне адбудзецца падвядзенне вынікаў фотаконкурсу «Усмешкі беларусаў. Вядомых і розных» і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў.