Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

200-годдзе з дня нараджэння Івана Фаміча Хруцкага

22 верасня 2010 года ў Штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы ў гонар юбілейнай даты – 200-годдзе з дня нараджэння Івана Фаміча Хруцкага – адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі твораў гэтага славутага беларускага жывапісца XIX стагоддзя, імя якога занесена ў Пералiк памятных дат ЮНЕСКА 2010 года. Разам з імем мастака ў гэты пералік ўнесены імёны такіх выдатных асоб, як Антон Чэхаў, Фрэдэрык Шапэн, Міхаіл Ламаносаў, Роберт Шуман.

І.Ф. Хруцкі ўвайшоў у гісторыю сусветнага жывапісу як майстар нацюрморта, аўтар шматлікіх партрэтаў, пейзажаў і інтэр’ераў. Сёння яго імя не так шырока вядома беларускаму грамадству. Сумеснымі намаганнямі мы вяртаем яго не толькі для сябе, але і для еўрапейскага мастацтва. Адкрыццё выстаўкі ў Парыжы яшчэ раз дазволіць шырокаму гледачу пазнаёміцца з беларускім мастацтвам.

На адкрыцці прысутнічалі надзвычайны і паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы А. Паўлоўскі, намеснік генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Г. Інгіда, Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь У. Пракапцоў. Высокім гасцям былі ўручаны альбомы-каталогі «Творы Івана Хруцкага ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» і сярэбраныя манеты, выпушчаныя Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь да 200-годдзя І.Ф. Хруцкага.