Адкрыццё фотавыстаўкі «Усмешкі беларусаў. Вядомых і розных:) ».
16 жніўня 2010 г. а 12-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі «Усмешкі беларусаў. Вядомых і розных:) ».
У экспазіцыі выстаўкі будуць прадэманстраваны работы фіналістаў фотаконкурсу «Усмешкі беларусаў. Вядомых і розных:)», які праводзіў мабільны аператар life:) з 21 чэрвеня 2010 года па 1 жніўня 2010 года.
Падчас правядзення выстаўкі кампетэнтнае журы будзе выбіраць пераможцаў конкурсу, якія занялі 1, 2 і 3 месцы.
Усіх фіналістаў чакаюць пазітыўныя life:) падарункі і сувеніры. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу, якія атрымаюць сертыфікаты на набыццё ў спецыялізаваных магазінах фотатэхнікі, адбудзецца ў рамках святкавання Дня горада Мінска на ўрачыстым закрыцці выстаўкі 12 верасня а 16-й гадзіне.
Партнёр акцыі – Міжнародная сетка гарадскіх гульняў Encounter http://www.minsk.en.cx. Інфармацыйны партнёр акцыі – AFISHA.TUT.BY www.afisha.tut.by. Інфармацыйныя партнёры Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – OPEN.BY, TUT.BY.
Тэлефон для даведак і акрэдытацыі: +375 25 909 08 69 (Life:), +375 17 227 45 62 (НММ РБ).