Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Візіт Дырэктара НММ РБ Ул.І. Пракапцова ў Луўр

З 15 снежня 2009 года дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Пракапцоў Уладзімір Іванавіч па запрашэнню генеральнага дырэктара Луўра спадара Анры Луарэта пры садзейнічанні Пасла Рэспублікі Беларусь у Францыі спадара Аляксандра Паўлоўскага з візітам знаходзіцца ў Парыжы. Падчас прабывання кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбудуцца перагаворы з французскімі калегамі па пытаннях супрацоўніцтва, у ходзе якіх абодва бакі змогуць абмеркаваць шляхі рэалізацыі агульных праектаў у сферы мастацтва і музейнай справы ў адпаведнасці з сваёй кампетэнцыяй і ўзаемнымі інтарэсамі. На працягу візіту Пракапцоў У.І. наведае не толькі Луўр, але і азнаёміцца з экспазіцыямі і калекцыямі Музея Арсэ.

Візіт працягнецца да 19 снежня 2009 года.