Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Сімфонія фарбаў. Уладзімірскія мастакі-жывапісцы

25 лістапада а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Сімфонія фарбаў. Уладзімірскія мастакі-жывапісцы». Экспазіцыя выстаўкі ўключае каля 150 твораў і ўпершыню знаёміць беларускага гледача з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця ўладзімірскай мастацкай школы.

Пераемнасць і абнаўленне традыцый – характэрная асаблівасць уладзімірскай школы, адкрытай для пастаянных пошукаў, дзе заўсёды можна развіваць творчы метад. Уладзімірскія майстры выявілі сябе тонкімі лірыкамі. Працуючы ў своеасаблівай жывапіснай манеры, яны паказваюць новыя, нечаканыя магчымасці роднага пейзажу – далікатнага, элегічна прасветленага і вытанчанага, разам з тым імпрэсіяністычна пранізлівага, які здзіўляе насычанасцю каларыстычнай гамы.

Прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да адкрыцця выстаўкі, адбудзецца 25 лістапада а 16-й гадзіне ў канферэнц-зале Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Адкрыццё выстаўкі «Сімфонія фарбаў. Уладзімірскія мастакі-жывапісцы» будзе нефармальным і крэатыўным.

Выстаўка будзе працаваць да 12 студзеня 2010 года.