Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Шчодры куфэрак

З 26 снежня па 26 студзеня 2010 ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выстаўка “Шчодры куфэрак”.

Выстаўка “Шчодры Куфар” дэманструе адроджанае ў 1960–70-х гадах самабытнае мастацтва саломапляцення, роспісаў і інкрустацыі куфраў саломкай. У экспазіцыі прадстаўлены творы такіх майстроў, як Аляксандр Паўлавіч Якаўлеў, Пётр Цярэнцьевіч Доўгер, Вера Нікадзімаўна Дзегцярэнка, Міхаіл Васільевіч Дзегцярэнка, Зінаіда Яўгенаўна Пашкоўская, Аляксандр Яфімавіч Грэсь, Яўген Паўлавіч Саламянка, Галіна Уладзіміраўна Саламянка, Таццяна Анатольеўна Аляксеева і інш. Сваёй творчасцю яны працягваюць народныя традыцыі па стварэнні куфраў і куфэркаў.