Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Сумоўе з прасторай

 

30 лістапада ў 18.00. у малой зале Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Уладзіміра Ўладзіміравіча і Тамары Іванаўны Васюкоў "Сумоўе з прасторай" (графіка і керамічныя аб'екты). У экспазыцыі будуць прадстаўленыя творы, створаныя мастакамі за апошняе дзесяцігоддзе, напрыклад, графічныя лісты Ў.У. Васюка з серый "Прывіды маёй маленькай радзімы" (1996-1999) і "Бацькаўскія вокны" (2007) і керамічныя працы Т.І. Васюк "Зюзя" (2000), "Жыцень" (2004), "Камень-знак" (2004).

Уладзімір Уладзіміравіч Васюк (род. 2.07.1947) у 1978 г. скончыў аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1987 г. выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Серыя аформленых ім кніг "Нашы духоўныя каштоўнасці" была адзначаная ў 1998 году прэміяй "За духоўнае адраджэнне".

Тамара Іванаўна Васюк (род. 6.07.1952) у 1977 г. скончыла аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Чалец Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. З 1992 года выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. У 2005 г. была ўзнагароджаная адмысловай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне".

Праца выставы падоўжыцца да 22 снежня 2007 года.