Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Прэзентацыя ў Доме Ваньковічаў

9-га снежня ў філіяле "Дом Ваньковічаў" адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Германа Гесэ “Сідхартха”, а таксама першага і апошняга паэтычнага зборніка “СЭНР’Ю” Арцёма Арашонка.

Сэнр'ю – літаратурная форма, якая фармальна адпавядае хайку і мае гэткую ж складовую будову, але аддае перавагу метафарам і пародыі.

Узялі ўдзел у вечарыне, апроч самаго аўтара, паэт Валярына Кустава і крытык Ганна Кісліцына.

Творчасць Арцёма Арашонка арганічна ўпісалася ў літаратурную гасцёўню "Дома Ваньковічаў". Пісьменнік і перакладчык абаяў аўдыторыю. Прагучалі не толькі яго творы, але і купалаў пераклад аднаго з вершаў Гесэ, зроблены яшчэ ў 1923 г.