Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

"Вялікодны карагод"

"Вялікодны карагод"

24 сакавіка 2007 года ў музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах (філіяле НММ РБ) адкрылася выстава "Вялікодны карагод". Ідэя выставы распавесці аб велікодных традыцыях, якія дайшлі да нас з даўніх пор. Больш 5 тысяч гадоў назад практычна ва ўсіх народаў, якія жывуць на зямлі, існаваў звычай віншаваць адзін аднаго з новым годам ўвесну звычайнымі фарбаванымі яйкамі. Яйка спрадвеку лічылася знакам адраджэння жыцця і таму было галоўным атрыбутам усіх абрадавых дзеянняў. У шматлікіх народаў, якія жывуць на тэрыторыі сучаснай Беларусі да вялікдня распісваюцца яйкі.

Калекцыі беларускіх, украінскіх, літоўскіх, польскіх народных пісанак і сувенірных велікодных яйкаў і паслужылі асновай гэтай выставы. Гэтак жа ў ёй прынялі ўдзел сябры мінскага клуба вышывальшчыц Канашкіна, Леля, Бажок і інш. – якія прадставілі вышытыя абразы і храмы. Літоўская суполка спецыяльна з Вільнюса прывезла галінку ядлоўца - знак вясны ў літоўцаў, традыцыйны святочны пірог "Шакоціс", і, вядома ж, вербы "казюкас". Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН РБ падзяліўся на час выставы керамічнымі формамі для выпечкі велікодных "булак". Украінскае грамадства "Заповіт" упрыгожыла залу вышытымі ручнікамі.

Падчас адкрыцця выставы перад гасцямі музея выступілі народны калектыў "Асалода" Барысаўскага раёна і хор сяброў украінскага зямляцтва.

Выстава будзе працаваць да 25 мая.

З 4 па 7 красавіка штодня ў 13.00 у музеі будзе праводзіцца майстар-клас па вырабе традыцыйнай маляванкі.
Падрабязная інфармацыя па тэл. 507 44 68 (9)
Музей працуе з 10 да 17. Выходныя дні: панядзелак, аўторак.
Кошт уваходнага квітка для:
Школьнікаў і студэнтаў - 820 руб.
Дарослых - 1 560 руб.