Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Альфрэду Ісідору Ромэру - 175 год

Сёлета спаўняецца 175 год Альфрэду Ісідору Ромэру (1832-1897), слыннаму мастаку, грамадскаму дзеячу, паўстанцу 1863 г.

З гэтай нагоды ў філіяле "Дом Ваньковічаў" 21 красавіка мае адбыцца ўрачыстая навукова-мастацкая імпрэза, якая пачнецца ў 15:00.

У праграме:
1. Паказ рэпрадукцый твораў Альфрэда Ромэра, а таксама твораў Алеся Цыркунова, прысвечаных юбіляру.
2. Расповеды пра розныя аспекты жыцця і творчасці А. Ромэра. Язэп Янушкевіч засяродзіцца на радаводзе Ромэраў, Анатоль Федарук раскажа пра сядзібу мастака Каралінава, Уладзімір Рынкевіч зверне ўвагу на графіку А. Ромэра, Анатоль Валахановіч - на медалі (жывапісец быў таксама і скульптарам). Таксама ў імпрэзе прымуць удзел мовазнавец Зміцер Саўка, гісторык літаратуры Адам Мальдзіс, фалькларыст Арсен Ліс, краязнавец Яська Драўніцкі.
3. Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь прагучаць вальсы Напалеона Орды, нядаўна перавыдадзеныя Яўгенам Паплаўскім, ды іншыя музычныя творы часу Альфрэда Ромэра.

Імпрэза арганізавана з ініцыятывы прыхільнікаў творчасці Альфрэда Ромэра пры ўдзеле МГА "Гісторыка".