Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Адкрыццё выставы "Калядны банкет"

23 снежня ў 17.00. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы "Калядны банкет", на якой прадставяць свае творы Валерый СЛАВУК (графіка), Ганна БАЛАШ (лялькі і арт-аб'екты), Данііл ПАРНЮК (фота).

Выстава працягвае традыцыю, якая ўсталявалася некалькі гадоў назад у НММ РБ адзначаць Каляды святочным праектам.

Доўгатэрміновая стратэгічная задача кожнай выставы "каляднай" серыі - стварыць і замацаваць у прытомнасці публікі арганічнае суседства паняццяў Музей і Свята, Свята ў Музеі, Музей як Свята.

У дадзенай выставе, ў якасці адной з асноўных пазначана тэма бяседы - баляванні каралёў (тры асноўных сімвалічных персанажа выставы - Кароль, Каралева, Блазан). Аўтары інтэрпрэтуюць і ўяўляюць Мінск і як сцэнічную пляцоўку з персанажамі, якія насяляюць яе, у першую чаргу - персанажамі ўласных фантазій, і як банкетны стол, дзе можна пачаставацца ўражаннямі і прыгодамі.

Работа выставы падоўжыцца да 11 студзеня 2008 г.