Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

19 мая з 19:00 да 02:00

19 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі мы будзем паглыбляцца ў насычанасць колеравага спектра. Адкрый для сябе 14 лакацый, дзе колер прадстаўляе не толькі важныя ідэі, але і становіцца пазнавльным абліччам кожнай пляцоўкі. Тут колер дапасуецца да зместу і толькі абвастрае ўспрыманне. 

Твой пільны позірк выявіць узаемаадносіны культурных сімвалаў і пачуццёвых асацыяцый. Ты будзеш глядзець на змест мастацкай прасторы творча і заўважыш рознабаковасць прачытвання тэмы колеру. Тут кожнага чакае выхад за межы карціннай плоскасці, гульня святла і гуку, назіранне далікатнай барацьбы фарбавых плям.

ПАГЛЫБЛЕННЕ Ў КОЛЕР

(Галоўны корпус. Вестыбюль)

з 19:00 да 02:00

Прастора судакранання святла і гуку ад саўнд-дызайнера Віталя Гармаша. Эпіцэнтр «паглыблення» – відэаінсталяцыя Prometheus Паўла Плахі як заклік да свабоды візуальнага ўспрымання.

 

КОЛЕР МОРСКОЙ ХВАЛІ

(Галоўны корпус. Выстава «Айвазоўскі і марыністы». 1-ы паверх)

с 19:00 до 01:30

Прастора пластычнага пераасэнсавання палотнаў Івана Айвазоўскага – 4 пачуццёвыя гісторыі беларускіх харэографаў і 2 электронныя імправізацыі, якія выходзяць за рамкі карцін. Інтэрактыўная лічбавая пляцоўка, натхнёная морам.

 

ЛЕКЦЫЙНЫЯ ПЛЯЦОЎКА

(Галоўны корпус. 2-і паверх. Ружовая зала)

19:30, 20:10, 21:00, 21:40, 22:30, 23:10

Колер выразны і красамоўны не толькі ў жывапісе, але і ў іншых галінах акаляючай нас рэчаіснасці. Дарагія #artmuseumby лектары Мінска.

АДЧУВАННЕ КОЛЕРУ

(Галоўны корпус. 2-і паверх)

з 19:00 да 2:00

Знаёмая экспазіцыя літаральна ў новым святле.

 

ЛІНІЯ КОЛЕРУ

(Галоўны корпус. 2-і паверх. Сіняя зала)

з 19:00 да 00:00

Самая маляўнічая па каларыце зала, дзе мы станем бліжэй да разумення «мовы колеру». 8 сяброў НММ будуць дзяліцца гісторыямі бытавання пэўных колераў у розных культурах і распавядаць пра іх візуалізацыі ў выяўленчым мастацтве.

 

КОЛЕР МАСТАЦКАЙ ГУЛЬНІ

(Прыбудова. Экспазіцыя «Старажытнабеларускае мастацтва»)

з 19:00 да 02:00

Размалюй, збяры, запомні.

35 ММ КОЛЕРУ

(Прыбудова. Экспазіцыя «Сармацкія партрэты»)

з 19:15 да 02:00

«Пачуць» адценні ў жывапісе і «ўбачыць» колер музыкі пад пстрычкі змены слайдаў, шыпенне дыяпраектара Пеленг-600 і кантэкстны аўдыярад.

 

КОЛЕР У ФОКУСЕ

(Прыбудова. Экспазіцыя «Заходнееўрапейскае мастацтва»)

з 19:00 да 02:00

Тое, што застанецца на памяць.

КОЛЕР УСХОДУ

(Прыбудова. Экспазіцыя «Мастацтва краін Усходу»)

з 19:30 да 22:00

Лекцыя пра колер ва ўсходнім мастацтве. Музычна-пластычны перформанс, натхнёны будыйскай бронзай. Архаічныя музычныя інструменты.

ІЛЮЗІЯ КОЛЕРУ

(Прыбудова. Сяродкрыжжа)

23:00

Выступленне Аксаны Волкавай там, дзе статычнасць можа стаць дынамічнай, а зрокавыя вобразы раскрываюць магчымасці ўспрымання. 

Кульмінацыяй праграмы стане прэзентацыя партрэта пэндзля вядомага беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Кірэева “Мецца-сапрана”, які прадстаўляе вядучую салістку Вялікага тэатра Беларусі, заслужаную артыстку Рэспублікі Беларусь Аксану Волкаву.

СЯМЕЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА

(Прыбудова. Выстава «Тэрыторыя зямных надзей»)

з 19:00 да 00:00

Убачыць «Тэрыторыю зямных надзей» вачыма дзіцяці і пераканацца ў тым, што дзіцячая фантазія бязмежная.

 

ПЛЯЦОЎКА ЭКСПЕРЫМЕНТАЎ

(Прыбудова. Экспазіцыя «Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя»)

з 19:30 да 00:00

Нясумная фізіка колеру ад «Лекторыя БДУ» і святло ў дзеянні.

КІТАЙСКІ ЖЫВАПІС ІДЭЙ

(Прыбудова. Выстава «Кітайскі жывапіс ідэй»)

з 19:45 да 02:00

19:45 – урачыстае адкрыццё выставы «Кітайскі жывапіс ідэй», дзе ядром выступае традыцыйны стыль «сеі», які паходзіць ад двух слоў: «се» – пісаць, «і» – ідэя, сэнс. Свабода і палёт думкі ў размашыстых рысках і колеравых плямах.

 

 

МУЗЫЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА

(Прыбудова. Выстава М.В. Данцыга)

з 20:00 да 01:00

Цеплыня soul і глыбіня электроннага гучання ад беларускіх музыкантаў.

MY DANCING ТАМ, ДЗЕ МАЙ ДАНЦЫГ

 

Даведайся, як колер стварае сэнсы і трансліруе ідэі. Зразумей яго форму, гучанне і дынамічнасць.

Павер у бязмежныя магчымасці колеру!

Чакаем цябе ў Мастацкім з 19:00 да 02:00

 

Партнёры акцыі:

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані»

ТАА «Апалон Аппс»

РЭДМОТАРС

Mitsubishi motors

Mark Formelle

LG Electronics Belarus

ЗАТ «Цэптар Банк»

Крэатыўнае агенцтва «Студыя Лімб»

ТАА «Алімп-Медыя»     

                

Уваходныя білеты:

Папярэдні продаж па 17 мая:

дарослы білет – 7.20 руб.;

вучні (дзеці ад 7 гадоў, школьнікі, студэнты дзённай формы навучання) – 3.60 руб.

 

Кошт уваходнага білета з 18 мая па 19 мая:

дарослы білет – 10.00 руб.

вучні (дзеці ад 7 гадоў, школьнікі, студэнты дзённай формы навучання) – 5.00 руб.