Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Танга чэшырскага ката

Дуэт таленавітых музыкантаў “Танга чэшырскага ката” арганізуе ў рамках акцыі “Ноч музеяў–2015. “Ціхая” ноч” музычную арт-кропку ў сценах музея. Лакацыя калектыва будзе актыўнай з 20:00 да 21:00 і з 21:45 да 22:40.

Для будучага канцэрта дуэт “Танга чэшырскага ката” рыхтуе спецыяльную праграму, якая адпавядае тэме “Ціхая” ноч”. У рэпертуары музыкантаў прысутнічае разнажанравая інструментальная музыка.

“Танга чэшырскага ката” – дуэт музыкантащ Максіма Сонцава і Дзмітрыя Кацечава. Выпадковая сустрэча аб’яднала клавішніка і скрыпача некалькі год таму. За гэты час яны паспелі прыняць удзел у Мінскім форуме вулічных тэатраў, у фестывалі Grand Teatro Marionetta ў горадзе Гродне, неаднаразова выступіць у Нацыянальным мастацкім музеі… Надалей Максім і Дзмітрый плануюць выпусціць паўнавартасны альбом.