Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

ПРАГРАМА. Ноч музеяў-2015. “Ціхая” ноч

Ноч музеяў-2015. “Ціхая” ноч

у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

16.05.2015 г., 19:00 – 24:00

У кожнага свая цішыня

 

Акцыя пройдзе пры падтрымцы генеральнага партнёра музея Замежнага ўнітарнага прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані”.

 

Пляцоўка перад музеем

19.00–19.05 – прывітальнае слова генеральнага дырэктара У.І. Пракапцова.

19.05–19.20 – “Жывая флейта”. Выканаўца – Алена.

19.20–20.00 – выступленне Дзіцячага тэатра “Радасць”. Кіраўнік – Аляксандр Ждановіч.

20.30–21.40 – выступленне струннага квартэта “Tango Box”.

22.00–23.00 – выступленне групы “Jason & Cadillac”.

19.00–24.00 – фотазона: арт-аб’ект мастака Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Дзмітрыя Рачкоўскага “Вуха Ван Гога”.

 

Выставачныя залы 1-ага паверха (вул. Леніна, 20). Уваход ажыццяўляецца па асобнаму білету праз правыя вароты музея!!!

19.00–24.00 – выстава “Вынаходствы да Вінчы”. Арганізатар – ТАА “Берын Арт Менеджмэнт”.

19.00–24.00 – фотазона: тантамарэска “Вітрувіянскі чалавек”.

 

Арт-кафэ, 1-ы паверх (вул. Леніна, 20)

19.00–24.00 – праект #Emptymet сумесна з Belarusian Instagram Community

Паказ кароткаметражных нямых фільмаў пачатку ХХ стагоддзя з фондаў Музея гісторыі беларускага кіно.

 

Галерэя, 2-і паверх (вул. Леніна, 20)

19.00–24.00 – “Снежнае лета”. Выстава тэкстыльных скульптур ад галерэі “Брама” (заснавальнік і куратар галерэі – мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн)

Выстава сфарміравана па выніках пленэра тэкстыльнай скульптуры. У экспазіцыі прадстаўлена 16 твораў беларускіх майстроў. Усе скульптуры выкананы ў шырокім дыяпазоне тэкстыльных тэхнік і матэрыялаў. Аб’ядноўвае іх толькі колер – белы. Разам з тым манахромнасць падкрэслівае форму, сілуэт, аб’ём і фактуру работ, заклікае любавацца і здзіўляцца фантазіі і густу беларускіх мастакоў.

 

Экспазіцыйныя залы рускага мастацтва, 2-і паверх (вул. Леніна, 20)

19.00–24.00 – “Пакой у шэпце”. 1-я зала

Ноччу неабходна быць уважлівым. Кожны шоргат, кожны шолах нясе інфармацыю пра неспазнанае. У гэты дзень героі – “заложнікі” карцін – самі раскажуць пра сябе, варта толькі прыслухацца да іх шэпту.

19.00–24.00 – Пакой, поўны цішыні”. 3-я зала

Спецыяльны праект флуарэсцэнтнага і псіхадэлічнага мастацтва маладых дызайнераў Аляксея Барысевіча і Кацярыны Цыплянковай сумесна з мастаком Кацярынай Лісіцынай.

Прастора ўвасабляе загадкавасць, незвычайнасць “Ночы музеяў”. Дзякуючы флуарэсцэнтнаму асвятленню, наведвальнікі трапяць у казачную атмасферу, якая дасць магчымасць адысці ад будзённасці.

19.00– 24.00 – “Анатомія пачуццяў”. Інтэрактыўная пляцоўка. 5-я зала

У цішыні гэтай ночы кожны жадаючы зможа прыслухацца да сваіх пачуццяў і даследаваць іх магчымасці. Лепшыя эксперты дапамогуць вам даведацца пра разуменне тактыльнасці на мове племені зулусаў, распазнаць смак кактуса, пачуць колер “бядра спалоханай німфы”, убачыць гукі космасу і сонца, адчуць водар падарожжаў і вандраванняў.

19.00–24.00 – праект Беларускага саюза дызайнераў ПаСТУЛат1-я – 5-я залы

Калекцыя “ПаСТУЛат” была паказана падчас правядзення Тыдня дызайну ў Вільнюсе, на WAWA Design Festival у Варшаве, на Design Night Festival у Таліне і на выставе “Avant-gARTe. Ад квадрата да абъекта” ў Мінску.

Выстава набывае музейны фармат і прадстаўляе новыя працы беларускіх дызайнераў, мастакоў, натхнёных такім штодзённым, але такім неад’емным і прыцягальным аб’ектам для чалавека, як крэсла. У сваім традыцыйным выглядзе яно знаходзіць сябе ў хатнім інтэр’еры, у тэатры, канцэртнай зале, у закусачнай і рэстаране, у офісе і ў медыцынскім кабінеце. Дзякуючы ўяўнай прастаце і багаццю канатацый, яно з’яўляецца прывабным не толькі для дызайнераў, але і для мастакоў у самым шырокім сэнсе слова. Многія аўтары звяртаюцца да тэмы крэсла. Дастаткова прыгадаць мастакоў пачатку ХХ стагоддзя: Маціса і Ван Гога, Эндзі Уорхала і яго “Электрычнае крэсла”, крэсла Гюнтэра Юкера, “Адзін і тры крэслы” канцэптуаліста Джозэфа Кошута.

 

Новы корпус (=Прыбудова), 1-ы паверх (вул. Леніна, 20А)

19.00–24.00 – відэазона:Бязмоўе. Сяродкрыжжа (=Белая зала)

19.00–24.00 – Як выглядае цішыня?. Інтэрактыўная зона. Калідор паміж залай старажытнабеларускага мастацтва і залай беларускага мастацтва XVIIXIX стст.

Стварэнне жывых карцін з дапамогай першасных геаметрычных фігур у духу авангардных кірункаў – супрэматызму і канструктывізму.

19.00–24.00 – “Босы” студэнцкі тэатр. Экспазіцыйная зала мастацтва краін Усходу

У пошуках ісціны ў “Ноч музеяў” лепшыя з насельнікаў Лесу адправяцца ў Нацыянальны мастацкі музей, каб дакрануцца да шэдэўраў мастацтва і самім прыўнесці сваё разуменне цішыні і таямніцы. У рамках “Ціхай” ночы” “Босы” студэнцкі тэатр аб’яўляе фотапаляванне на “сумных” звяроў.

Новы корпус (=Прыбудова), экспазіцыйныя залы беларускага мастацтва ХХ ст., 2-і паверх (вул. Леніна, 20А)

19.00–24.00 – У кожнага свая цішыня”. 4-я зала

Інтэрактыўная праграма ад “Майстэрні ўражанняў”, дзе кожны вызначыць для сябе, якая цішыня яму больш за ўсё падыходзіць – шчымлівая або звонкая, мёртвая або крыклівая…

19.00–24.00 – У кожнага свая цішыня”. 3-я зала

Музычнае ўвасабленне цішыні ад Міжнароднага таварыства кампазітараў і выканаўцаў “МолОт”. Выступленне музычнага дуэта “Танга чэшырскага ката”.

“МолОт” – арганізацыя, створаная пры падтрымцы Саюзаў кампазітараў Расіі і Беларусі. Члены “МолОта” – студэнты і выпускнікі дзяржаўных кансерваторый краін СНД, магістры музыкі, маладыя даследчыкі-музыказнаўцы. Выступленне ў рамках “Ночы музеяў” – гэта квінтэсенцыя назапашанага вопыту выступленняў і арганізацыі міжнародных фестываляў акадэмічнай і авангарднай музыкі. Праграма канцэрта падабрана ў поўнай адпаведнасці з тэмай “Ціхая” ноч”.

“Танга чэшырскага ката” – дуэт музыкантащ Максіма Сонцава і Дзмітрыя Кацечава. Выпадковая сустрэча аб’яднала клавішніка і скрыпача некалькі год таму. За гэты час яны паспелі прыняць удзел у Мінскім форуме вулічных тэатраў, у фестывалі Grand Teatro Marionetta ў горадзе Гродне, неаднаразова выступіць у Нацыянальным мастацкім музеі…

19.00–24.00 – праект Pixel Art ад студыі Trend Event. 1-я зала, прылеглая да яе прастора

Упершыню ў гісторыі акцыі “Ноч музеяў” карціны ажывуць і ўзнікнуць у прасторы. Праект Pixel Art стварае светлавыя канструкцыі ў цёмнай прасторы, якія застаюцца толькі на фотаздымках.

19.00–24.00 – Performance Nezh company. 2-я зала

Харэаграфічнае ўвасабленне цішыні. Цішыня не як бязгучнасць, а здольнасць у яднанні са светам... Ні залішняга гуку… Цішыня, што надыходзіць пасля працэсу, пасля выдыху. Мы – прадвеснікі цішыні.

 

Інтэрактыўная прастора – увесь музей: Князь цішыні, або Вялікая Латарэя

По лунному свету блуждаю, посвистывая,

Но только оглядываться мы не должны:

Идёт

Вслед за мной вышиной в десять сажен

Добрейший князь тишины.

Эндрэ Адзі (1877–1919),

венгерскі паэт

Тых, хто не баіцца выпрабаванняў і лічыць сябе здольным трапіць пад маўклівыя заслоны таямніцы, чакае сустрэча з Князем цішыні. Не парушаючы высакароднага бязмоўя, ён прапануе наведвальнікам акцыі “Ноч музеяў-2015. “Ціхая” ноч” спазнаць сваё царства ў мностве яго праяў – ад велічнай нерухомасці жывапіснага палатна да нарастаючага саспенса кінематографа, ад матэрыяльнасці жэсту да эфемернасці ціхай мелодыі. Тых, хто пройдзе ўсе выпрабаванні Князя, чакаюць падарункі, вартыя дарыльшчыка і месца, дзе адбудзецца ваша сустрэча.