Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Пакой, поўны цішыні

16 мая 2015 года з 19:00 да 24:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае мінчан і гасцей сталіцы прыняць удзел у штогадовай Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, якая адбудзецца ў гэтым годзе ў 11-ы раз. Тэмай арт-праекта “Ноч музеяў–2015” стане “Ціхая” ноч” пад дэвізам “У кожнага свая цішыня”.

Увасабленнем “Ночы музеяў” гэтага года стане “Пакой, поўны цішыні”. Гэта сумесны праект флуарэсцэнтнага і псіхадэлічнага мастацтва маладых дызайнераў Аляксея Барысевіча і Кацярыны Цыплянковай сумесна з мастачкай Кацярынай Лісіцынай. Прастора яўляе сабой загадкавасць, незвычайнасць “Ночы музеяў”. Дзякуючы флуарэсцэнтнаму асвятленню, наведвальнікі трапяць у казачную атмасферу, якая дазволіць адысці ад штодзённасці жыцця.

Кацярына Лісіцына – шматразовы ўдзельнік розных выстаў флуарэсцэнтнага і псіхадэлічнага мастацтва. Свае праекты выпускніца кафедры дызайну прадстаўляла на Першай Мінскай трыенале сучаснага мастацтва “БелЭкспа-Арт-2012” і на персанальных выставах у Гомелі і Мінску. З праектам “Kaleidoscope” мастачка ўдзельнічала ў акцыі “Ноч музеяў–2013”.

У гэтым годзе Кацярына стварае сумесны праект з Аляксеем Барысевічам і Кацярынай Цыплянковай. Гэтыя дызайнеры ўжо не раз супрацоўнічалі з музеем. Яны з’яўляюцца аўтарамі павільёна Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь на Другім Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”, які быў адзначаны ўзнагародай у адной з намінацый.

“Ціхай” ноччу сумесная творчасць маладых аўтараў дазволіць вам зірнуць на цішыню зусім з іншага ракурсу.