Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Інтэрактыўная прастора – увесь музей: Князь цішыні, або Вялікая Латарэя

По лунному свету блуждаю, посвистывая,

Но только оглядываться мы не должны:

Идёт

Вслед за мной вышиной в десять сажен

Добрейший князь тишины.

Эндрэ Адзі (1877–1919),

венгерскі паэт

 

16 мая 2015 года з 19:00 да 24:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае мінчан і гасцей сталіцы прыняць удзел у штогадовай Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, якая адбудзецца ў гэтым годзе ў 11-ы раз. Тэмай арт-праекта “Ноч музеяў–2015” стане “Ціхая” ноч” пад дэвізам “У кожнага свая цішыня”.

Ноч – гэта час цішыні, час сну і таямніц. Заслона цемры апускаецца на свет, і толькі злёгку яе разганяе слабое ззянне начных свяцілаў. Але калі ў палях і спальных раёнах пануе спакой, Лес жыве сваім жыццём, поўным барацьбы і гарачых пачуццяў. Мірыяды звяроў і птушак імкнуцца ўбачыць раніцу, спазнаць сябе і наваколле. І ў пошуках ісціны ў “Ноч музеяў” лепшыя з жыхароў Лесу адправяцца ў Нацыянальны мастацкі музей, каб дакрануцца да шэдэўраў чалавечага мастацтва і самім прыўнесці туды сваё разуменне цішыні і таямніцы. Босы студэнцкі тэатр аб’яўляе фотапаляванне на Сумных звяроў! У залах музея Вас чакаюць Сава-псіхааналітык, Янот і Антылопа, Бабёр-катрыншчык, Лісы-кіцунэ, Панда, Павучыха, Жар-птушка і Птушкалоў, Кот вучоны, Два звера. Вы зможаце пазнаць нашых лясных жыхароў не толькі па вушах, хвастах і пер’і, але і па QR-коду на іх касцюмах. Код будзе перанакіроўваць Вас на старонку з фрагментам пароля, неабходнага для праходжання квэста. Так што зараджайце свае смартфоны і рыхтуйцеся да пошукаў. Кожнаму, хто збярэ поўную “заалагічную” калекцыю, будзе ўрачыста ўручаны сертыфікат Гаспадара тайгі!

Тых, хто не баіцца выпрабаванняў і лічыць сябе здольным пракрасціся пад маўклівыя заслоны таямніцы, чакае сустрэча з Князем цішыні, які правядзе сваю “Вялікую латарэю”. Не парушаючы высакароднага бязмоўя, ён прапануе наведвальнікам акцыі “Ноч музеяў-2015. “Ціхая” ноч” спазнаць сваё царства ў мностве яго праяў – ад велічнай нерухомасці жывапіснага палатна да нарастаючага саспенса кінематографа, ад матэрыяльнасці жэсту да эфемернасці ціхай мелодыі. Усіх, хто пройдзе ўсе выпрабаванні Князя, чакае падарунак, варты дарыльшчыка і месца, дзе адбудзецца ваша сустрэча.

Будучая Ноч будзе незвычайная яшчэ і тым, што цішыню можна будзе ўбачыць. “Кінатэатр цішыні” расчыніць дзверы для ўсіх, хто справіўся з заданнямі спецыяльнага квэста. Камернае становішча, паўзмрок і поўная цішыня. Кінасеанс будзе вытканы з цыкла кінанавел і эпізодаў поўнаметражных фільмаў. Ларс фон Трыер, Мікеланджэла Антаніёні, Альфрэд Хічкок і іншыя творцы свету мрояў дакажуць, што цішыня ў мастацтве не бывае вакуумнай. Падрыхтуйцеся ўбачыць яе, цішыню!