Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Мультымедыйны праект “Пераасэнсаванне класікі”

У Ноч музеяў 17 мая 2014 года а 9-й гадзіне вечара ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне работу мультымедыйны праект Пераасэнсаванне класікі (з 2-х частак) ад кампаніі Samsung, у рамках якога аб’яднаюцца сучасныя тэхналогіі і палотны класічнага жывапісу. Атрымаць эстэтычнае захапленне знатакі класікі змогуць на працягу месяца.

Фільм Beauty італьянскага мастака-аніматара Рыно Стэфана Тальяф’ера (Rino Stefano Tagliafierro) дэманструецца на вялікім экране першага ў свеце выгнутага тэлевізара Samsung UHD Curved TV 9-й серыі. З дапамогай камп’ютарных тэхналогій “ажываюць” знакамітыя творы вялікіх мастакоў – Тыцыяна, Караваджа, Пітэра Паўля Рубенса, Івана Шышкіна. Фільм ахоплівае перыяд гісторыі мастацтваў ад Рэнесансу да сімвалізму канца XIX стагоддзя. Рыно Стэфана прыклаў шмат намаганняў, апрацоўваючы асобныя часткі твораў, а некаторыя фрагменты дамалёўваў самастойна. Героі палотнаў дыхаюць і рухаюцца. Тальяф’ера ўсё робіць для таго, каб глядач глыбей адчуў усе эмоцыі, з якімі даводзіцца сутыкацца кожнаму на працягу жыцця: ад нараджэння да смерці. Гэта радасць, каханне, эйфарыя, боль, туга, страх. Фільм “Beauty” – даніна абсалютнай і дзіўнай прыгажосці жыццёвага шляху чалавека з яго радасцямі і бедамі, узлётамі і падзеннямі, любоўю і нянавісцю праз прызму мастацтва. “Класічнае мастацтва заўсёды выклікала ў мяне моцныя эмоцыі, таму я вырашыў паспрабаваць выказаць іх нейкім чынам”, – тлумачыць Тальяф’ера.

Жамчужыны мультымедыйнага праекта “Пераасэнсаванне класікі” – 15 твораў са збору Дзяржаўнага Эрмітажа (Санкт-Пецярбург) – трансліруюцца на 85-цалёвым тэлевізары звышвысокай выразнасці Samsung S9. Асаблівасць гэтай часткі праекта заключаецца ў жаданні прадставіць гледачу творчасць аднаго мастака на прыкладзе твораў з двух музейных збораў – Дзяржаўнага Эрмітажа і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Акцэнтуюцца творы, якія не толькі характэрныя для творчасці майстра і дэманструюць яго аўтарскую манеру, але і аказваюцца “сугучнымі” з творамі ў беларускім музеі. Гледачу даецца магчымасць вывучыць адметныя прыёмы аднаго жывапісца і ў пэўнай ступені параўнаць, якім чынам ён раскрывае сюжэт, будуе кампазіцыю, вырашае каларыстычныя задачы. Інакш кажучы, глядач атрымлівае магчымасць “прагуляцца” ў пейзажах Гюбэра Рабера і Клода Жазэфа Вернэ, адчуць паляўнічы азарт у кампазіцыях Філіпса Ваўэрмана, пагрузіцца ва ўтульную атмасферу сельскага жыцця англійскіх эсквайраў у палотнах Джорджа Морленда, стаць сведкам галантных сцэн або паназіраць за купальшчыцамі ў працах Жана-Батыста Патэра.

Мультымедыйны праект Пераасэнсаванне класікі дэманструецца на ўнікальных з пункту гледжання інавацыйных тэхналогій тэлевізарах Samsung, якія найбольш выгадна і нечакана адлюстроўваюць шэдэўры сусветнага мастацтва ў фарматах 3D і UHD.

Прыемнага паглыблення ў звышрэальнасць мастацтва!