Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Шаснаццаць апавяданняў шляхтіча Завальні. Кароткі змест. Працяг

Апавяданне чацвертае: “Музычная рада”.

На уваходзе у маёнтак шляхтіча Завальні з розных куткоў нашай краіны збяруцца на так званую Музычную Раду незвычайныя істоты, якія здольны камунікаваць з асяроддзем толькі з дапамогай гукаў і песен. Яны зляцеліся на сваю Раду падзяліцца вопытам, расказаць адзін аднаму свае апавяданні, праспяваць прыгожыя песні і ўбачыць дзівосны пластычны вынік напрыканцы падзеі.

Удзельнікі: “Тутэйшая шляхта”, “HardWood”, “HURMA”, “Dzivasil”, “Relikt”, “PROSSPEKT”, theatre “eYe”.

 Апавяданне пятае: “Заварожанае балота”

Менавіта з гэтага апавядання пачнецца фантастыка сядзібы пана Завальні. Праходзячы скрозь люстэрка, вы апынецеся на балоце, дзе разгарнулі свой Пір сапраўдныя пачваркі…

Удзельнікі: творчая група “Майстэрня ўражанняў” і майстэрня “Руды кот”.

 Апавяданне шостае: “Замежныя госці”.

Кожны год, 18 мая, да пана Завальні прыязджаюць замежныя госці. На гэты раз да яго завітала заможная пані са сваімі шматлікімі ўборамі; чараўніца, якая ўдыхнула жыццё ў карціны “Няроўны шлюб” і “Садко”; а таксама ўсходняя прыгажуня.

Удзельнікі: студыя гістарычнага танца “Версаль”, дызайнеры К. Бурак і В. Няборская, майстар мастацтва ўсходняга танца В.Патаповіч.

 Апавяданне сёмае: “Батлейка”.

Майстры старадаўняга тэатра “Батлейка” з дапамогай лялек раскажуць вам гісторыі на біблейскія сюжэты.

Пачатак спектакляў: 19.30; 20.30; 21.30; 22.30; 23.30.

 Апавяданне восьмае: “Род мой шляхецкі”

Вядома, што паходзіць са шляхецкага роду хацелі б многія, але дазнацца пра сваіх продкаў без вучонага архіварыуса вельмі складана. Да шляхціча Завальні заехаў пагасціць самы вучоны, разумны і таленавіты знаўца гісторыі ды ўсіх шляхецкіх радоў са сваімі мастачкамі-дапаможніцамі. Яны дапамогуць Вам адчуць сабе сапраўдным шляхціцам – падораць вашы ініцыялы ў спецыяльным напісанні.

 Апавяданне дзявятае: “Свет феі і незвычайных мар”.

Хто стварае мультыплікацыйныя фільмы? Вядома ж – чараўнікі ды чараўніцы! Толькі яны адчуваюць дзіцячыя мары і фантазіі, могуць нават трапіць у сон, каб знайсці цікавы сюжэт! Ну, і калі ж, як не ў гэтую чароўную ноч, вам пашчасціць атрымаць запрашэнне на сеанс мультыплікацыйных сноў, дзе вы здолееце іх нават здзейсніць!

Пачатак сеансаў мультыплікацыйных сноў: 19.30; 20.30; 21.30; 22.30.

“Прыгоды Несцеркі” (Режысер І.Воўчак. Анімацыйны фільм, Беларусь, 2012 г.)

“Аповесць мінулых гадоў” (Рэжысер І.Воўчак, М.Тумеля, А.Ленкін, В.Пяткевіч і інш. Анімацыйны фільм, Беларусь, 2012 г.)

 Апавяданнне дзясятае: “Дзівосныя люстэркі”

У адным з пакояў шляхтіца Завальні есць два чароўныя люстры, у якіх адлюстроўваюцца дзівосныя карціны, але пабачыць іх можна толькі праз спецыяльныя акуляры…

Госці сядзібы змогуць па-новаму ацаніць карціны з калекцыі "Беларускае мастацтва XIX – пач. ХХ стст." у нязвыклай форме: з дапамогай сучасных тэхналогій Samsung яны будуць прадстаўлены ў выглядзе 3D-малюнкаў. Вы зможаце ўдосталь пафантазіраваць на тэму, якая чапае шматлікіх людзей, – як мастак бачыць свае карціны, калі іх стварае.

 Калі ў вас ёсць пад рукой "олдскульные" 3D-акуляры (з чырвонай і сіняй лінзамі), вы можаце пабачыць прыгажосць 3D-эфекту, які вас чакае на "Ночы Музеяў", зірнуўшы праз іх на афішу праекта.

 Апавяданне адзінаццатае: “Уяўляючы дзяцінства”.

У нашых уяўленнях мы часта апынаемся ў дзяцінстве. Адзін з гасцей шляхціца Завальні падараваў нам шанец апынуцца там сапраўды. Ці даўно вы пешшу пад стол хадзілі?

Партал KYKY.ORG і кампанія Samsung падрыхтавалі асобную неспадзеўку – дзеці ўсіх узростаў (а можа і іх бацькі) змогуць гуляць у папулярную гульню “Angry Birds” на велізарным экране тэлевізара серыі Смарт ТБ, кіруючы гульнявым працэсам з дапамогай жэстаў.

 Апавяданне дванаццатае: “Іншы погляд”.

Бываюць у пана і вельмі незвычайныя госці, якія маюць зусім іншы погляд на мастацтва, чым звычайныя людзі. Гэтым поглядам яны будуць рады падзяліцца з вамі. Дзікія, сімпатычныя прывіды, таямнічыя іншапланетнікі ды земнаводныя жывёлы здзейсняць для вас інтэрактыўны тэатр.

Удзельнікі: тэатр “Мусташ”

 Апавяданне трынаццатае: “Нямая легенда”.

Пластычныя і грацыёзныя падарожнікі раскажуць вам свае легенды і сакрэты без адзінага слова. Зачараваныя колькі стагоддзяў таму, яны у гэтую ноч прыйдуць да статуі Жаночай постаці, каб….

Удзельнікі: танцавальны калектыў “SKYLINE”

 Апавяданне чатырнаццатае: “Шляхецкія госці нашага пана”.

Да пана Завальні заехала заможная шляхта. Пад яе чулым кіраўніцтвам Вы авалодаеце навыкамі шабельнага бою, пазнаёміцеся з прыёмамі куртуазнага падыходу да дам, пачуеце байкі беларускага Мюнхгаўзена і згуляеце ў шахматы… па-шляхецку. Вас чакае шмат сюрпызаў і... выпрабаванняў.

Удзельнікі: творая група “Майстэрня ўражанняў” і “Тутэйшая шляхта”.

 Апавяданне пятнаццатае: “Калейдаскоп”

Калейдаскоп – гэта наша ўнутранае залюстаркоўе, свет казкі і фантастычных сноў. Гэта свет, які ламае стэрэатыпы, руйнуе штодзённасць паўсядзённага жыцця і напаўняе чароўнай энергіяй і жаданнем дзейнічаць, жыць і марыць!

Удзельнікі: творчая група “КосмаАрт”, дызайнер К.Лісіцына.

 Апавяданне шаснаццатае: “Таямнічы лес”.

На беразе возера Нешчарда раскінуўся таямнічы лес, у якім жывуць дзіўныя істоты і міфічныя персанажы, якія вельмі чакаюць сустрэцца з Вамі. І не забывайце, толькі ў гэтую чароўную ноч вы будзеце здольны адшукаць Папараць-кветку.

Удзельнікі: з 21.00 да 00.00  “Таямнічы лес” (відэадэкарацыі ад “Visual Vibes group”)

21.00 – харэаграфічная кампазіцыя “Нячысцікі” ад “Perfomance Nezh company”;

22.00 – Ірына Скварко (А.Дворжак: Арыя Русалкі  і Videomapping ад “Visual Vibes group”)

23.00 – Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль “ХАРОШКІ”.