Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Шаснаццаць апавяданняў шляхціца Завальні

НОЧ МУЗЕЯЎ–2013

у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

“Беларуская ноч, або музей у фантастычных апавяданнях”

Шаснаццаць апавяданняў шляхціца Завальні. Кароткі змест

Апавяданне першае: “Начны візіт”. Выстаўка Валерыя Славука

Гасцей у сваёй сядзібе вітае сам пан Завальня. Гасцёўня пана Завальні ў гэту чароўную ноч незвычайная – яе ўпрыгожваюць творы знакамітага мастака Валерыя Славука.

Валерый Славук самы фантастычны і загадкавы майстар у сучасным беларускім мастацтве. Яго віртуозную манеру немагчыма пераняць. Яна ўнікальная і адразу пазнаецца. Карыстаючыся прыёмамі акадэмічнага малюнка, створанага для адлюстравання рэальнага свету, Славук падрабязна апісвае гледачам няўлоўны, адчувальных свет міфалогіі.

 Апавяданне другое: “Беларусь у абдымках зорак”. Выстаўка Віктара Малышчыца

Да пана Завальні завітаў адзін вядомы прыхільнік зорнага неба. Кажуць, што ён ведае імя кожнай зоркі з беларускага небасхіла.

Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А іншы раз дастаткова проста аднойчы ўбачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. Менавіта ў нашых краях можна гуляць пад слабым святлом кароткіх летніх начэй, любавацца яркімі зімовымі зоркамі, назіраць рэдкія зявы – серабрыстыя аблокі і нават палярныя ззянні.

Апавяданне трэцяе: “Беларусь сінявокая”. Фотавыстаўка Дзяніса Раманюка

Фотавыстава і альбом “Беларусь сінявокая” зробяць магчымым унікальнае падарожжа за “блакітным скарбам”. Наведвальнікі музея і чытачы кнігі змогуць пабачыць, што схавана за гучнымі метафарамі “Сінявокая Беларусь” і “Край блакітных азёр”, якія сталі сапраўдным народным брэндам. Зробленыя з зямлі, вады і нават з паветра 305 фотаздымкаў альбома, 25 з якіх экспануюцца на выставе, паказваюць вядомыя і схаваныя ад погляду чалавека азёры і рэкі.

Кошт білета для дарослых – 50 тыс. бел. рублёў, для навучэнцаў – 25 тыс. бел. рублёў.

Працяг будзе…